«У цяперашні час гуманітарная сытуацыя на ўсходзе краіны складаная. Асабліва востра стаіць пытаньне аб эвакуацыі насельніцтва з гарадоў Валнаваха, Сартана, Талакоўка, дзе працягваюцца актыўныя баявыя дзеяньні. Але расейскі бок ня даў адказу датычна эвакуацыі насельніцтва», — цытуе міністра ў тэлеграме прэс-служба МУС.
Міністар унутраных спраў адзначыў, што Ўкраіна выкарыстала ўсе магчымыя міжнародныя інструмэнты.
Таксама, паводле яго, крытычная сытуацыя ў горадзе Буча Кіеўскай вобласці.