ЭЗ закрые паветраную прастору для ўсіх зарэгістраваных у Расеі самалётаў, заявіла кіраўнік Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
«Мы закрываем паветраную прастору ЭЗ для расейцаў. Мы прапануем увесьці забарону для ўсіх самалётаў, якія знаходзяцца ў расейскай уласнасьці, для зарэгістраваных у Расеі і для тых, якія кантралююцца Расеяй. Яны больш ня змогуць садзіцца, узьлятаць і пралятаць над тэрыторыяй Эўразьвязу», — гаворыцца ў заяве кіраўніцы Эўракамісіі.