Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар аховы здароўя Ўкраіны: за чатыры дні масавых расейскіх абстрэлаў загінулі 16 украінскіх дзяцей


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

У Міністэрcтве аховы здароўя Ўкраіны паведамілі аб гібелі 16 дзяцей за чатыры дні ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

У той жа час поўнай інфармацыі аб стратах няма, бо ў большасьці гарадоў, атакаваных расейскімі войскамі, працягваюцца і вулічныя баі, і артылерыйскія абстрэлы.

Паводле міністра аховы здароўя Ўкраіны Віктара Ляшка, на позьні вечар 26 лютага паводле апэратыўных зьвестак загінулі 198 асобаў і 1115 атрымалі раненьні, у тым ліку 33 дзіцяці.

У сталіцы Ўкраіны ў выніку баявых дзеяньняў у ноч на 27 лютага загінуў 31 чалавек і 106 атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG