Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Расеі ўпершыню паведаміла аб стратах ва Ўкраіне


Расейскія салдаты. Ілюстрацыйны здымак
Расейскія салдаты. Ілюстрацыйны здымак

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны генэрал-маёра Ігара Канашэнкава, страты УС Расеі шматкроць меншыя за колькасьць «зьнішчаных нацыяналістаў» (так улады Расеі называюць украінскіх салдатаў. — РС).

«Расейскія вайскоўцы праяўляюць мужнасьць і гераізм у ходзе выкананьня баявых задачаў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».

«На жаль, ёсьць загінулыя і параненыя нашы таварышы», — сказаў Канашэнкаў. Іх колькасьць прадстаўнік Міністэрства абароны не ўдакладніў. Кажучы пра палонных сярод расейскіх вайскоўцаў, міністэрства акрэсьліла іх колькасьць як «трохі».

«Расейскімі ўзброенымі сіламі з пачатку спэцыяльнай ваеннай апэрацыі пашкоджаныя 1067 аб’ектаў вайсковай інфраструктуры Ўкраіны», — сказаў ён.

Украіна сьцьвярджае, што колькасьць забітых на яе тэрыторыі расейскіх салдатаў перасягнула 4 тысячы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG