Пуцін спаслаўся на «агрэсіўныя выказваньні» ў адрас Расеі з боку «найвышэйшых службовых асобаў вядучых краін NATO».
Пуцін таксама назваў уведзеныя супраць Расеі санкцыі «нелегітымнымі».
Што такое сілы стрымліваньня і пры чым тут ядзерная зброя?
Стратэгічныя сілы стрымліваньня — гэта «аснова баявой моцы Ўзброеных сіл Расеі, прызначаныя для стрымліваньня агрэсіі супраць Расеі і яе саюзьнікаў, а таксама разгрому агрэсара ў вайне з прымяненьнем розных відаў зброі, у тым ліку ядзернай», пазначана на сайце Мінабароны РФ.
Стратэгічныя сілы стрымліваньня ўключаюць:
- Стратэгічныя наступальныя сілы (СНС) і Стратэгічныя абарончыя сілы (САС).
- Аснову СНС, абсталяваных ракетнымі і авіяцыйнымі комплексамі міжкантынэнтальнай далёкасьці, высокадакладную зброю вялікай далёкасьці складаюць стратэгічныя ядзерныя сілы, у якія ўваходзяць Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэньня.
- У склад СНС таксама ўваходзяць стратэгічныя няядзерныя сілы як сілы падвойнага прызначэньня — злучэньні і часткі стратэгічных і далёкіх бамбавікоў ДА ВПС, а таксама падводныя лодкі, надводныя караблі і марская ракетаносная авіяцыя ВМФ са звычайнай высокадакладнай зброяй вялікай далёкасьці.
- Аснову САС складаюць баегатовыя сілы і сродкі Войск паветрана-касьмічнай абароны, якія ўключаюць у сябе сыстэму папярэджаньня аб ракетным нападзе, сыстэму кантролю касьмічнай прасторы, супрацьракетнай абароны і супрацькасьмічнай абароны, супрацьпаветранай абароны.
- Аснову СОС складаюць боегатовыя сілы і сродкі Войск паветрана-касмічнай абароны ўключаюць у сябе сістэму папярэджання аб ракетным нападзе, сістэму кантролю касмічнай прасторы, супрацьракетнай абароны і супрацькасмічнай абароны, супрацьпаветранай абароны.