Кліентаў банку таксама паінфармавалі, што ажыцьцяўленьне апэрацый па картках Visa на замежных онлайн-сэрвісах (Яндекс, Wildberries, AliExpress, Ozon і інш.), а таксама з дапамогай Apple Рау будзе недаступнае.
Таксама ў банку паведамілі, што часова ўводзяцца абмежаваньні на куплю замежнай валюты ў інтэрнэт-банкінгу і мабільнай аплікацыі UP.
Банкаматы банку БелВЭБ і банкаў-партнэраў працуюць у «штатным рэжыме».