У адмысловай заяве ЭБРР гаворыцца, што прадстаўнікі акцыянэраў дамовіліся з кіраўніцтвам банку прыняць захады ў адказ на сытуацыю ва Ўкраіне, уключаючы магчымасьць прыпыненьня або зьмены доступу Расеі і Беларусі да рэсурсаў банку.
Прапановы канкрэтных захадаў паступяць у раду на наступным тыдні, а канчатковае рашэньне прымуць кіраўнікі банку.
ЭБРР не інвэставаў у новыя праекты ў Расеі з 2014 году. У лістападзе 2022 году банк спыніў крэдытаваньне прыватнага сэктару Беларусі, рэагуючы на сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары ў краіне.