Раніцай у пятніцу каля 4:22 у Кіеве прагучала некалькі выбухаў у розных раёнах Кіева. У прыватнасці, выбухі прагучалі ў Пячэрскім і Галасееўскім раёнах сталіцы, у Пазняках. У Траешчынскім раёне Кіева ўжо каля 6 выбухаў.
«Толькі што працягнуліся ўдары па Кіеве крылатымі або балістычнымі ракетамі. Я пачуў два магутныя выбухі», – напісаў дарадца МУС Антон Герашчанка ў сваім Telegram-канале.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка таксама паведамляе, што «самалёт праціўніка быў зьбіты сіламі супрацьпаветранай абароны Украіны і разьбіўся ў Дарніцкім раёне.
Учора расейская авіяцыя скінула ракеты на цэнтар Кіева, непадалёк ад гістарычнага Падольскага раёну. Як было відаць на відэазапісе, імаверна пад удар трапіў будынак, у якім разьмяшчаецца Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
Таксама пад абстрэлы расейскіх акупантаў трапіў Кіеўскі авіязавод імя Антонава.
У Расеі абяцаюць, што ня будуць страляць па мірных жыхарах
Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў паведаміў журналістам падчас прэс-брыфінгу:
«Асабліва хачу падкрэсьліць: Узброеныя сілы Расеі не наносяць удараў па гарадах Украіны. Мірнаму насельніцтву нічога не пагражае», – сказаў Канашэнкаў.
Штаб Апэрацыі аб’яднаных сіл Украіны паведаміў пра тое, што сілы супрацьпаветранай абароны дзяржавы зьбілі сёмы ад пачатку баявых дзеяньняў самалёт агрэсараў. «Акупанты працягваюць несьці страты», — дадалі ў штабе ААС.