Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША забаранілі гандаль з «ЛНР» і «ДНР»


Джо Байдэн
Джо Байдэн

У Злучаных Штатах ня лічаць дзьве самаабвешчаныя рэспублікі на ўсходзе Ўкраіны самастойнымі і падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Гандаль з двума прарасейскімі ўтварэньнямі па-за законам.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб забароне гандлю і інвэстыцый паміж амэрыканскімі фізычнымі асобамі і двума сэпаратысцкімі рэгіёнамі Ўсходняй Украіны, якія Расея прызнала незалежнымі, гаворыцца ў заяве Белага дому.

Паводле дакумэнта, дэклярацыя Ўладзіміра Пуціна «супярэчыць абавязаньням Расеі ў рамках менскіх пагадненьняў», «абвяргае заяўленую прыхільнасьць Расеі да дыпляматыі» і «падрывае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны», гаворыцца ў заяве.

Сярод іншага, забараняецца «быць з дня ўказаньня кіраўніком, службовай асобай, вышэйшым кіраўніком або чальцом рады дырэктараў арганізацыі», якая дзейнічае на тэрыторыі так званых «ДНР» або «ЛНР».

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі і даручыў Савету Фэдэрацыі ратыфікаваць гэтае рашэньне.

Як стала вядома празь некаторы час, расейскія вайсковыя падразьдзяленьні будуць накіраваныя ў сэпаратысцкія «ЛНР» і «ДНР». Гэта вынікае з указаў аб прызнаньні дзьвюх «рэспублік» Данбасу з подпісам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна: у ім сказана, што ён даручыў расейскім вайскоўцам «забясьпечыць падтрыманьне міру» ў «ДНР» і «ЛНР».

Ва Ўкраіне з прычыны прызнаньня сэпаратысцкіх рэспублік Крамлём завялі крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG