Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН: Рашэньне Расеі парушае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны


Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара генсака ААН Стэфана Дзюжарыка.

Генэральны сакратар ААН «занепакоены рашэньнем Расейскай Фэдэрацыі наконт статусу пэўных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласьці Ўкраіны. Ён заклікае да мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ва ўсходняй Украіне ў адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі, якія былі падтрыманыя рэзалюцыяй 2202 Рады Бясьпекі». Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара генсека ААН Стэфана Дзюжарыка.

«Генэральны сакратар лічыць рашэньне Расейскай Фэдэрацыі парушэньнем тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны і супярэчыць прынцыпам Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», — адзначыў ён.

«Генэральны сакратар настойліва заклікае ўсе бакі засяродзіць свае намаганьні ў забесьпячэньні неадкладнага спыненьня ваенных дзеяньняў, абароны цывільных асобаў і грамадзянскай інфраструктуры, прадухіліць любыя дзеяньні і заявы, якія могуць яшчэ больш пагоршыць небясьпечную сытуацыю ва Ўкраіне і вакол яе», — падкрэсьліваецца ў заяве, якую цытуе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG