Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Ціханоўскай: «Будзем дамагацца, каб пытаньне вываду расейскіх войскаў зь Беларусі разглядала Рады Бясьпекі ААН»


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Офіса Сьвятланы Ціханоўскай прыняў тэрміновую заяву аб наступствах любых дзеяньняў супраць сувэрэнітэту Беларусі.

У заяве гаворыцца, што нягледзячы на ўсе запэўніваньні рэжыму, пасьля 20 лютага расейскія войскі ня будуць выведзеныя зь Беларусі. Гэта значыць, што беларусаў «увесь гэты час падманвалі, а Лукашэнка страціў самастойнасьць у прыняцьці рашэньняў». З-за яго Беларусь губляе суб’ектнасьць, а беларусы — кантроль над уласнай краінай.

«Знаходжаньне на нашай тэрыторыі расейскіх войскаў парушае нашую Канстытуцыю, міжнароднае права, ставіць пад пагрозу бясьпеку кожнага беларуса і цэлага рэгіёну. Беларусь уцягваюць у чужую вайну і ператвараюць у краіну-агрэсара. Лукашэнка расплачваецца за падтрымку Крамля сувэрэнітэтам — і цяпер мы бачым наступствы».

У офісе заявілі, што разумеюць пагрозы, таму дэмакратычныя сілы, якія прадстаўляюць народ, выступаюць супраць такіх дзеяньняў. Але зараз, на думку палітыкаў, гэта пачынаюць разумець нават прыхільнікі рэжыму.

«Гэта разумеюць і афіцэры беларускага войска, якія жадаюць абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі. Яны прысягалі служыць народу Беларусі, а не падпарадкоўвацца чужым генэралам ці чалавеку, які страціў легітымнасьць і ня мае права аддаваць ім загады».

Офіс Ціханоўскай патрабуе неадкладнага вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.

«Мы будзем дамагацца, каб гэтае пытаньне было вынесенае на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Мы ўжо накіравалі лісты ў краіны ЭЗ з прапановамі новых моцных санкцый, якія б’юць па рэжыме, а не па людзях. Мы правядзем кансультацыі з суседзямі, Эўрапейскім зьвязам, ЗША і Вялікай Брытаніяй. Якім бы ні быў кожны наступны крок Лукашэнкі супраць беларускага сувэрэнітэту, ён прывядзе да самых сур’ёзных наступстваў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG