Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Антырэкорд» з пачатку пандэміі: Мінздароўя паведаміла пра 19 сьмерцяў ад каранавірусу за дзень


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За апошнія дзень Міністэрства аховы здароўя Беларусі зарэгістравала 7856 новых выпадкаў COVID-19.

Выпісалі 1513 пацыентаў, памерлі 19 чалавек з пацьверджаным дыягназам каранавірус — гэта максымальная колькасьць сьмерцяў з пачатку пандэміі ў Беларусі.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 875 934 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачуняла 861397 пацыентаў, памерлі 6348 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, паводле статыстыкі Мінздароўя.

Колькасьць новых выпадкаў COVID-19 за дзень зьнізілася ў параўнаньні з апошняй «рэкорднай» лічбай — 12 лютага за дзень Мінздароўя зафіксавала 8 783 новыя выпадкі.

Афіцыйная статыстыка, якую падае Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова крытыкавалася рознымі лекарамі. У прыватнасьці, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі Ўладзімер Мартаў ня верыць інфармацыі, якую дае Мінздароўя сёлета ў студзені-лютым. Ён заявіў, што «афіцыйныя лічбы колькасьці хворых на COVID-19 увогуле нельга назваць статыстыкай», а істотнае заніжэньне сапраўднай колькасьці сьмяротных ахвяр вірусу заніжалася ад самага пачатку пандэміі, яшчэ ў першую хвалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG