Адпаведны ліст быў разасланы супрацоўнікам місіі 13 лютага.
Паводле інфармацыі, атрыманай журналістамі праекту Радыё Свабода «Донбас Реалії» ў адной са спэцслужбаў Украіны, гэтай магчымасьцю скарысталіся больш за 60% назіральнікаў з заходніх краінаў і больш за 40% украінскіх супрацоўнікаў.
Пры гэтым практычна ўсе замежныя міжнародныя назіральнікі, за выключэньнем грамадзян Расеі і некаторых краін СНД, атрымалі папярэджаньні ад сваіх дыпляматычных місіяў аб эвакуацыі. Фактычна ядром СММ АБСЭ ва Ўкраіне сталі назіральнікі з Расеі (больш за 90 чалавек) і краін СНД.
Радыё Свабода зьвярнулася ў Місію па афіцыйны камэнтар, Місія не абвергла і не пацьвердзіла гэтую інфармацыю. У той жа час яны спаслаліся на прэсавы рэліз ад 13 лютага, у якім гаворыцца, што некаторыя дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ вырашылі, што іх грамадзяне, якія знаходзяцца ў СММ, павінны пакінуць Украіну ў найбліжэйшыя дні.
Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьвярнуўся да прадстаўнікоў маніторынгавай місіі АБСЭ і дыпляматаў з просьбай застацца ва Ўкраіне і зафіксаваць абстрэлы баевікоў на Данбасе.