Пра гэта паведамілі расейскія агенцтвы РИА Новости і Інтэрфакс са спасылкай на амэрыканскую дыпляматычную місію ў Маскве. Інтэрфакс прыводзіць словы амэрыканскага боку пра тое, што гэты крок не застанецца без адказу.
Як адзначае агенцтва Reuters, прычына, дзеля якой выслалі Барта Гормана, пакуль не зразумелая. Пра высылку стала вядома на фоне рэзкага абвастрэньня адносін паміж Расеяй, з аднаго боку, і ЗША і NATO — з другога.
Захоўваецца і напружанасьць вакол Украіны. Шэраг заходніх краін паведамляюць, што Расея сканцэнтравала каля ўкраінскіх межаў значную вайсковую групоўку і можа рыхтаваць уварваньне ў гэтую краіну. Масква такія пляны адмаўляе.