Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пацьвердзіла намер максымальна ўдзельнічаць ва ўсіх фарматах NATO


Намесьніца міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава
Намесьніца міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава

Курс застанецца ранейшым: мэта Ўкраіны — паўнавартаснае сяброўства ў NATO, сказалі ва ўкраінскім МЗС. 

Пра тое, што Ўкраіна плянуе быць максымальна прысутнай ва ўсіх фарматах NATO, заявіла першая намесьніца міністра замежных спраў Эмінэ Джапарава падчас Маратону адзінства #UAm, піша Укрінформ.

«Наша мэта — поўнае сяброўства ў NATO. Наша тактыка палягае ў тым, каб максымальна прысутнічаць ва ўсіх фарматах, якія ў той ці іншай ступені дазволеныя Ўкраіне», — сказала яна.

У якасьці прыкладу Джапарава прывяла «Партнэрства для пашырэньня магчымасьцяў».

Паводле яе, яшчэ адным элемэнтам інтэграцыі Ўкраіны ў NATO зьяўляюцца штогадовыя нацыянальныя пляны, якія вызначаюць задачы ва ўсіх сэгмэнтах грамадзкага жыцьця.

«Мне здаецца, што мы на правільным шляху, і пытаньне, якое стаіць перад нашай дыпляматыяй, — гэта чырвоная лінія, пра якую мы гаворым: «Ніякіх саступак у гэтых пытаньнях быць ня можа», — сказала Джапарава.

14 лютага віцэ-прэм’ерка Ўкраіны ў пытаньнях эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына, камэнтуючы прапанову пасла Вялікай Брытаніі Вадзіма Прыстайкі аб тым, што Ўкраіна можа адмовіцца ад уступленьня ў NATO, калі гэтага запатрабуюць абставіны, заявіла, што «гнуткасьць» у эўрапейскім і эўраатлянтычным курсе не зьяўляецца варыянтам для дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG