Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія, Славаччына і Аўстрыя: «Украіна павінна самастойна вызначаць сваё месца ў сыстэме бясьпекі Эўропы і сьвету»


Дзьмітро Кулеба
Дзьмітро Кулеба

Міністры замежных спраў Чэхіі, Славаччыны і Аўстрыі Ян Ліпаўскі, Іван Корчак і Аляксандр Шаленбэрг заявілі аб падтрымцы самастойнага выбару Ўкраіны ў міжнародных арганізацыях бясьпекі.

«Чэхія, Славаччына і Аўстрыя тут, каб паказаць дакладны сыгнал, што выбар таго, куды павінна рухацца ваша краіна, за вамі. Калі вы выбралі заходні кірунак, вы павінны мець магчымасьць рухацца да сваёй мары. Патрабаваньне Расеі (аб непашырэньні NATO. — РC) абсалютна не зьяўляецца спосабам вядзеньня перамоў», — сказаў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі 8 лютага на супольнай чатырохбаковай прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Славаччыны Іван Корчак нагадаў, што рашэньне Бухарэсцкага саміту аб будучым сяброўстве Грузіі і Ўкраіны ў NATO застаецца актуальным. «У кантэксьце цяперашняй напружанасьці хачу сказаць наступнае: аргумэнт, што ўкраінскае імкненьне стаць сябрам NATO зьяўляецца пагрозай для Расеі, я не разумею. Бо ў 2014 годзе, калі быў анэксаваны і захоплены Крым, калі пачаліся баявыя дзеяньні на Данбасе, — гэта ня мела нічога агульнага з імкненьнем Ўкраіны ў NATO», — адзначыў ён.

Міністар замежных спраў Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг заявіў пра намер свайго ўраду падтрымаць эўрапейскія санкцыі супраць Расеі ў выпадку яе агрэсіі супраць Украіны, нягледзячы на тое, што яны будуць мець сур’ёзныя наступствы і для аўстрыйскага бізнэсу.

«Мы не зьяўляемся сябрам NATO, мы нэўтральная краіна, у нас канстытуцыйныя абмежаваньні, але мы стаім разам з Эўропай у пытаньнях гуманітарнай дапамогі. Аўстрыйскі ўрад у найбліжэйшыя дні ўхваліць рашэньне аб гуманітарным пакеце ў 2,5 мільёна эўра для ўкраінскага Чырвонага Крыжа і аўстрыйскіх арганізацый, якія былі актыўныя тут (ва Ўкраіне) у мінулым і застаюцца актыўныя», — паведаміў Аляксандар Шаленбэрг.

Адказваючы на пытаньне журналістаў аб тым, што Ўкраіна хацела б атрымаць ад Эўразьвязу, міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў:

«Ад Эўрапейскага Зьвязу як ад аб’яднаньня Ўкраіне патрэбныя, па-першае, адзінства, па-другое, — рашучасьць у прымяненьні балючых санкцый у дачыненьні да Расеі, і па-трэцяе, — амбітнасьць у дачыненьні да Ўкраіны. Цяперашні крызіс — унікальная нагода адкінуць гістарычныя стэрэатыпы наконт эўрапейскай інтэграцыі Ўкраіны і сапраўды паглядзець на Ўкраіну як на будучага сябра Эўразьвязу з пункту гледжаньня таго, што гэта адпавядае інтарэсам самога Эўразьвязу».

Пагроза нападу Расеі на Ўкраіну

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG