Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей адказаў, чаму на рэфэрэндум не запрасілі місіі АБСЭ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі адказаў, чаму не прыедуць міжнародныя назіральнікі АБСЭ.

Уладзімер Макей, сакавік 2020 году
Уладзімер Макей, сакавік 2020 году

Па словах Макея, назіраць за рэфэрэндумам у Беларусі запрасілі прадстаўнікоў Садружнасьці незалежных дзяржаваў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Больш за 100 назіральнікаў ад гэтых арганізацый заявілі пра сваю прысутнасьць. Таксама за рэфэрэндумам будуць назіраць каля 40 тысяч унутраных назіральнікаў.

У дачыненьні да місіі АБСЭ, міністар замежных справаў Беларусі заўважыў, што адпаведны капэнгагенскі дакумэнт не прадугледжвае абавязковай прысутнасьці гэтай арганізацыі. Па словах Макея, беларускі бок вусна запрашаў місію АБСЭ, аднак тыя нібыта адказалі, што гэта «не прынясе ім дывідэндаў у палітычным пляне», таму афіцыйнага запрашэньня ўрэшце не было.

Макей выказаў прэтэнзіі да АБСЭ, што нібыта яна стасуе розныя крытэрыі назіраньня ў розных краінах, накіроўвае розную колькасьць назіральнікаў — ад 4 да 400 чалавек. Таму, са словаў Макея, Беларусь перастала запрашаць АБСЭ для назіраньня за выбарамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG