Напружаная сытуацыя склалася 14 лютага каля пункта пропуску «Бераставіца» у Горадзенскай вобласьці, піша «АвтоГродно».
Цяпер чарга ў «Бераставіцы» расьцягнулася на 20 кілямэтраў. На вуліцах аграгарадка Пагранічны, які знаходзіцца за некалькі кілямэтраў ад пункта пропуску, грузавікам стаяць забаронена, таму чарга цягнецца да населенага пункта, затым разрываецца і працягваецца пасьля яго.
Многія кіроўцы праяжджаюць міма другой чаргі і спыняюцца ў хвасьце першай чаргі. Кіроўцы фур гавораць, што з-за такіх калег руху «хваста» чаргі не было ўжо каля трыццаці гадзін. Сёньня раніцай кіроўцы з «хваста» не вытрымалі і выйшлі на дарогу.
«За 27 гадзін я не праехаў ніводнага сантымэтра, — распавёў кіроўца, які стаіць у чарзе грузавікоў паблізу ад населенага пункта Пагранічны. — У гэты час міма мяне ў бок мяжы пастаянна праяжджаюць без чаргі іншыя грузавікі. Гэта трэба спыніць.
Вадзіцелі патрабавалі навесьці парадак у чарзе ў супрацоўнікаў ДАІ і пункта пропуску. Аднак да гэтага часу ніякіх хазадаў прынята не было.
Сытуацыя ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвяза абвастрылася ў лютым. У пачатку месяца ў чарзе прастойвала каля 3, 5 тысячы фур. Тады прычыну такіх чэргаў у ДПК тлумачылі тым, што краіны, якія мяжуюць з Беларусьсю, «ня ў поўнай меры выконваюць абавязкі ў пропуску грузавікоў празь мяжу».
Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, на 12.00 14 лютага выезду чакае 5, 5 тысячы грузавых аўтамабіляў. Расейская Асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў заяўляе аб праблемах зь беларускага боку: па іх словах, пры прапускной здольнасьці ПП «Каменны Лог» у 500 машын у суткі, там афармляюць толькі 300-400 фур. Дзяржаўны памежны камітэт, у сваю чаргу, указвае на павольную работу замежных калег.