Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую фігурыстку, у якой знайшлі допінг, дапусьцілі да далейшых спаборніцтваў на Алімпіядзе


Каміла Валіева
Каміла Валіева

15-гадовая фігурыстка працягне змаганьне за мэдалі ў Пэкіне, хаця й праваліла допінг-тэст.

Спартовы арбітражны суд (CAS) дазволіў расейскай фігурыстцы Каміле Валіевай працягваць выступаць на Алімпіядзе ў Пэкіне, хаця раней Міжнароднае агенцтва тэставаньня (ITA) пацьвердзіла, што ў допінг-пробе Валіевай знайшлі забаронены трымэтазыдын.

CAS адхіліў зварот Міжнароднага алімпійскага камітэту, Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва і Міжнароднага саюзу канькабежцаў аб адхіленьні яе ад спаборніцтваў.

Допінг-пробу ў Валіевай узялі яшчэ 25 сьнежня, падчас чэмпіянату Расеі ў фігурным катаньні ў Санкт-Пецярбургу. Акрэдытаваная Сусьветным антыдопінгавым агенцтвам (WADA) лябараторыя ў Стакгольме паведаміла пра знойдзены ў тэсьце Валіевай забаронены прэпарат 8 лютага 2022 году, пасьля адкрыцьця Гульняў у Пэкіне.

Рашэньне аб тым, ці атрымаюць расейскія фігурысты залатыя мэдалі за камандныя спаборніцтвы, якія прайшлі 7 лютага і ў якіх удзельнічала Валіева, вынесуць пазьней, пасьля асобнага разгляду. У самой Валіевай наперадзе асабістыя спаборніцтвы.

НАК ЗША: гэта новы этап у непавазе Расеі да чыстага спорту

Кіраўніца Алімпійскага камітэту ЗША Сара Гіршланд пракамэнтавала рашэньне CAS дапусьціць Валіеву да асабістага турніру на Алімпіядзе.

«Мы расчараваныя тым пасылам, які нясе гэтае рашэньне. Калектыўная адказнасьць усяго алімпійскага руху — абараняць цэласнасьць спорту і сачыць, каб спартоўцы, трэнэры і ўсе астатнія заставаліся ў рамках высокіх стандартаў. Спартоўцы маюць права ведаць, што яны спаборнічаюць на сумленным полі. На жаль, гэтым рашэньнем ім адмовілі ў такім праве. Гэта новы разьдзел у сыстэматычнай і ўсёабдымнай непавазе Расеі да чыстага спорту. Мы ведаем, што справа яшчэ не закрытая, і мы заклікаем увесь алімпійскі рух працягваць барацьбу за чысты спорт у імя спартоўцаў з усяго сьвету», — гаворыцца ў заяве НАК ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG