Пэнсіі зьнізіліся ва ўсіх абласьцях, а таксама ў Менску. Прыкметней за ўсё гэтыя выплаты зьнізіліся ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях — на 3,3% і 3,2% адпаведна, паведамляе Белстат.
Папярэднія чатыры гады рэальныя пэнсіі ў Беларусі расьлі. Напрыклад, у 2020-м — на 4,2%, у 2019-м — на 8,1%, у 2018-м — на 14,8%, у 2017-м — на 1,2%.
Працоўныя пэнсіі летась павышалі адзін раз — 1 верасьня. Рост склаў у сярэднім 6,3%. Але ўжо на той момант павышэньне «зьела» інфляцыя, якая за 9 месяцаў склала 7,5%.
Летась чыноўнікі вырашылі скараціць выдаткі бюджэту фонду на выплату прафэсійных пэнсій амаль на 4,4 мільёна рублёў.