Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў назваў «рытарычнай фігурай» словы Лукашэнкі аб жаданьні атрымаць званьне расейскага палкоўніка


Дзьмітры Пяскоў
Дзьмітры Пяскоў

Прэзыдэнт Расеі ня мае права прысвойваць вайсковыя званьні ва ўзброеных сілах іншай дзяржавы, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.

Пра гэта інфармуе ТАСС.

Словы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён хацеў бы атрымаць званьне палкоўніка расейскай арміі, зьяўляюцца хутчэй рытарычнай фігурай, заявіў журналістам прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітрый Пяскоў.

«Уладзімір Пуцін зьяўляецца прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі, а Аляксандар Лукашэнка зьяўляецца прэзыдэнтам і грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Гэта дзьве розныя краіны. І прэзыдэнт РФ ня мае права прысвойваць вайсковыя званьні ва ўзброеных сілах іншай дзяржавы», — сказаў Пяскоў у адказ на пытаньне, чаму Пуцін ня можа павысіць званьне Лукашэнкі да палкоўніка.

Увагу Пяскова таксама зьвярнулі на словы Лукашэнкі аб тым, што нібыта Пуціну ўзамен маглі б прысвоіць званьне генэрала. У Пяскова спыталіся, ці можа ісьці размова аб стварэньні аб’яднанага камандаваньня ў саюзнай дзяржаве. «Я ня маю інфармацыі аб нейкім сумесным камандаваньні. Ніколі аб гэтым ня чуў. Але яшчэ раз паўтараю, хутчэй, гэта была рытарычная фігура», — адрэагаваў прэс-сакратар расейскага лідэра.

Акрамя таго, Пяскову задалі пытаньне аб яго ўласным вайсковым званьні. Раней ён расказваў, што ён старшы лейтэнант. «Мне невядома аб тым, каб мяне павышалі. Я не ўдакладняў, шчыра кажучы», — адзначыў ён.

У лютым 2019 году Лукашэнка заяўляў, што мае званьне падпалкоўніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG