Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія дэсантнікі прыбываюць у Польшчу на фоне напружанасьці вакол Украіны


Вайскоўцы 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі арміі ЗША ў аэрапорце Жэшаў-Ясёнка, 5 лютага 2022
Вайскоўцы 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі арміі ЗША ў аэрапорце Жэшаў-Ясёнка, 5 лютага 2022

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн загадаў разгарнуць у балтыйскім рэгіёне яшчэ 2 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў.

Сотні вайскоўцаў элітных амэрыканскіх падразьдзяленьняў высадзіліся ў нядзелю каля мяжы з Украінай на паўднёвым усходзе Польшчы на загад прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна аб разгортваньні ў гэтым рэгіёне яшчэ 2 тысяч вайскоўцаў — 1700 салдат з ЗША і 300 зь Нямеччынны — на фоне занепакоенасьці наконт расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Байцы 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі прыбылі ў аэрапорт Жэшаў-Ясёнка на самалёце Boeing C-17 Globemaster арміі ЗША. Імі камандуе генэрал-маёр Крыстафэр Донаг’ю, які быў апошнім амэрыканскім салдатам, што пакінуў Афганістан 30 жніўня летась.

Дывізія можа разгарнуць свае пазыцыі на працягу 18 гадзін і выкінуць дэсант для выкананьня ключавых задач.

Раней, у пачатку гэтага тыдня амэрыканскія самалёты даставілі тэхніку і салдатаў тылавога забесьпячэньня для падрыхтоўкі да прыбыцьця дывізіі ў аэрапорт, разьмешчаны за 90 кілямэтраў ад мяжы Польшчы з Украінай.

Польскія вайскоўцы ўжо ўзаемадзейнічалі з гэтай амэрыканскай дывізіяй у Іраку і Афганістане, заявіў прадстаўнік 18-й мэханізаванай дывізіі польскай арміі маёр Пшэмыслаў Ліпчынскі.

З 2017 году ў Польшчы на ратацыйнай аснове былі дысьлякаваныя каля 4 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG