Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры «Надзея» каля 30 дзяцей з сымптомамі вострай рэсьпіраторнай інфэкцыі. Ім зрабілі тэсты на COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Надзея» ў Менскай вобласьці зафіксавалі каля 30 дзяцей з сымптомамі вострай рэсьпіраторнай інфэкцыі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя 5 лютага.

У іх узялі экспрэс-тэст на антыцелы COVID-19. Усяго ў летніку знаходзіцца 290 дзяцей.

«Ва ўсіх дзяцей праведзены адбор біялягічнага матэрыялу для экспрэс-тэставаньня на антыцелы COVID-19. Усе хворыя дзеці знаходзяцца пад наглядам мэдыкаў, у тым ліку і тыя, хто, як мяркуецца, можа захварэць у бліжэйшы час. У большасьці захворваньне працякае бессымптомна, шпіталізацыя не патрабуецца», — паведамляе Мінздароўя.

Паводле кіраўнікоў цэнтру, у дзяцей пры прыёме ў цэнтар бралі даведкі з інфармацыяй аб адсутнасьці кантакту з хворымі на COVID-19. Дзеці не вакцынаваныя супраць COVID-19, супраць грыпу вакцынаваныя 43 дзіцяці.

Цяпер у цэнтры працуе абласная камісія ўрачоў-інфэкцыяністаў, а таксама эпідэміёлягі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.

За апошні дзень ў Беларусі зарэгістравалі 8 231 пацыента з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя 5 лютага. Гэта новы рэкорд з пачатку пандэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG