Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Дзярждумы Расеі паабяцаў адрэзаць галовы сямейнікам праваабаронца з Чачэніі


Адам Дэлімханаў і Рамзан Кадыраў (архіўнае фота)
Адам Дэлімханаў і Рамзан Кадыраў (архіўнае фота)

«Ведайце, што днём і ноччу, не шкадуючы сваіх жыцьцяў, маёмасьці і нашчадкаў, мы будзем вас перасьледаваць, пакуль не адрэжам вашыя галовы і не забʼём вас. У нас сапраўды з вамі варожасьць і кроўная помста», — заявіў дэпутат Дзярждумы Адам Дэлімханаў па-чачэнску ў прамым эфіры ў Instagram.

Дэпутат таксама прыгразіў адрэзаць галовы і тым, хто перакладзе ягоныя словы на расейскую мову. Пераклад ягонай прамовы апублікаваў апазыцыйны чачэнскім уладам тэлеграм-канал 1ADAT.

У Дзярждуме лічаць, што пагрозы дэпутата Дэлімханава ў адрас сямʼі Янгулбаевых павінна праверыць Генэральная пракуратура. «Такія пагрозы не абы-якая справа. Такога чалавека, небясьпечнага для грамадзтва, трэба ставіць на ўлік, кантраляваць ягоны дзеяньні», — сказаў «Інтэрфаксу» намесьнік старшыні камісіі Дзярждумы ў пытаньнях дэпутацкай этыкі, камуніст Мікалай Арэфʼеў.

Браты Ібрагім і Абубакар Янгулбаевы, іхныя бацька, фэдэральны судзьдзя ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаеў, і сястра знаходзяцца за мяжой.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заклікаў краіны, якія «прытулілі» членаў сямʼі Янгулбаевых, выдаць іх Расеі.

Раней кіраўнік Чачэніі Кадыраў называў Янгулбаевых «адмарозкамі» і тэрарыстамі і заяўвіў, што «прыкрываць іх — значыць садзейнічаць тэрарыстам». Кадыраў таксама пагражаў сямʼі Янгулбаевых расправай. «Дзе б яны ні знаходзіліся, як бы яны ні хаваліся, мы іх знойдзем і зьнішчым».

  • 20 студзеня людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі МУС Чачні, уварваліся ў кватэру Янгулбаевых у Ніжнім Ноўгарадзе. У іх былі дакумэнты на прымусовы прывад судзьдзі ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаева і ягонай жонкі Зарэмы Мусаевай — бацькоў былога юрыста «Камітэта супраць катаваньняў» Абубакара Янгулбаева — у Чачэнію для допыту ў якасьці сьведак у справе аб махлярстве. Паколькі судзейскі статус Сайдзі Янгулбаева забясьпечвае яму недатыкальнасьць, затрымалі толькі Мусаеву. Пазьней улады Чачэніі паведамілі, што суд прызначыў Мусаевай 15 дзён адміністрацыйнага арышту па абвінавачаньні ў нападзе і абразе паліцэйскага. З моманту выкраданьня дакладнай інфармацыі аб лёсе і стане здароўя хворай на інсулінзалежны дыябэт Зарэмы Мусаевай няма. Да яе не дапускаюць адвакатаў.
  • Судзьдзя Сайдзі Янгулбаеў пасьля затрыманьня жонкі разам з дачкой зьехаў з Расеі.
  • Чачэнскія ўлады лічаць братоў Ібрагіма і Абубакара Янгулбаевых датычнымі да стварэньня і мадэраваньня апазыцыйнага тэлеграм-канала 1ADAT. 31 студзеня Ібрагім Янгулбаеў, які жыве за мяжой, быў завочна арыштаваны ў рамках крымінальнай справы аб закліках да тэрарыстычнай дзейнасьці, распачатай супраць яго за публікацыі ў гэтым канале.
  • У канцы студзеня Абубакар Янгулбаеў паведаміў, што сваякі, якія жывуць у Чачэніі — усяго каля 15 чалавек — перасталі выходзіць на сувязь і не зьяўляюцца дома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG