Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы пасол Расеі Барыс Грызлоў прыбыў у Менск і ўручыў копіі даверчых лістоў Макею


Барыс Грызлоў і Ўладзімер Макей
Барыс Грызлоў і Ўладзімер Макей

Грызлоў — ужо пяты амбасадар Расеі ў Беларусі з 2018 году.

31 студзеня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей правёў сустрэчу з новым амбасадарам Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барысам Грызловым з нагоды ўручэньня ім копій даверчых грамат, гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Макей павіншаваў амбасадара Расеі з пачаткам дыпляматычнай місіі ў краіне і выказаў надзею на яго «актыўную працу ў мэтах далейшага ўмацаваньня ўсебаковых адносін паміж Менскам і Масквой».

Паведамляецца, што бакі абмеркавалі актуальныя пытаньні беларуска-расейскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяньня ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў. Барыс Грызлоў стаў ужо пятым амбасадарам Расеі ў Беларусі з 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG