Кіраўніца камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Алена Богдан выказалася пра чэргі ў менскіх паліклініках. Але ўдакладніла, што рост плыні пацыентаў зьвязаны з «жаданьнем здаць тэст».
«Зварот пацыентаў зьвязаны з наяўнасьцю скаргаў і жаданьнем здаць ПЛР-тэст. Пераканаўчая просьба, калі вы сёньня хочаце проста здаць тэст, адкладзіце гэта, калі ласка, на другую палову дня ці на заўтра-пасьлязаўтра», — сказала Алена Богдан.
Першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Краткова расказала, што пад хворых на каранавірус у Беларусі перапрафілявалі 11 тысяч ложкаў. Гэта 13% ад усіх месцаў у Беларусі.
Алена Краткова дадала, што ў Беларусі павялічылася колькасьць шпіталізаваных дзяцей з каранавіруснай інфэкцыяй. На 28 студзеня ў Беларусі 696 дзяцей знаходзіліся ў шпіталях, трое зь іх у рэанімацыі.