Паводле Міжнароднай арганізацыі міграцыі, зьвесткі якой прыводзіць Міністэрства замежных спраў Нямеччыны, у Беларусі ўсё яшчэ застаецца каля 1500 мігрантаў і ўцекачоў, 628 чалавек жывуць у лягістычным цэнтры непадалёк ад «Брузгоў».
Памяшканьне гандлёва-лягістычнага цэнтру, у якім знаходзяцца мігранты, нямецкае заменапалітычнае ведамства называе «не прыстасаваным для працяглага пражываньня», бо яно не адпавядае крытэрам бясьпекі і гігіены.
У сваім твітары польскія памежнікі паведамляюць, што 30 студзеня з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 30 асобаў з Іраку, Шры Ланкі і Сырыі.
А ў ноч на 31 студзеня мяжу незаконна спрабавалі перайсьці 8 грамадзянаў Іраку.