Даплаты за працу з каранавіруснымі хворымі для мэдыцынскага пэрсаналу пасьля завяршэньня пандэміі застануцца толькі для супрацоўнікаў, якія ўносяць найбольш важны ўнёсак у працу. Пра гэта заявіў у этэры праграмы «Неделя» на тэлеканале СТБ міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч.
«Даручэньне кіраўніка дзяржавы было дастаткова дакладным і недвухсэнсоўным аб тым, каб гэтыя надбаўкі, калі яны сыдуць з эпідэмічным працэсам, былі пераведзеныя ў надбаўкі, якія далі б магчымасьць узьняць зарплату мэдыцынскім работнікам», — заявіў ён.
«Можа быць, гэта ня будзе кожнай сяброўцы па залатоўцы... Гэта таксама вызначаць, як у 131-м указе („Аб матэрыяльным стымуляваньні работнікаў аховы здароўя“ ад 16 красавіка 2020 году. — BPN.). Тыя катэгорыі, пэрсанал, якія ўносяць найбольш важны ўнёсак у працу», — заявіў чыноўнік.
Раней Піневіч зноў агучыў думку, што ў будучыні каранавірус стане клясычным сэзонным вірусам.