«Некаторыя эпідэміёлягі гавораць пра тое, што штам зь лягчэйшым распаўсюджваньнем заяўляецца апошнім, але, зьвярніце ўвагу, за гэтыя два гады гарызонт плянаваньня нават вялікіх спэцыялістаў не складаў больш за два месяцы. У любым выпадку я думаю, што мы на парозе таго, што каранавірус нікуды ня сыдзе, але ён стане клясычным сэзонным вірусам, які нас з вамі заўсёды сустракае восеньню і вясной», — адзначыў Піневіч.