Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі сьцяг зь імёнамі палітвязьняў 1996-2022 гадоў зьявіўся на акцыі ў Кіеве


Грамадзкая актывістка Марыя Грыц дзеля падтрымкі палітвязьняў і іх сем’яў нанесла імёны затрыманых і асуджаных па палітычных матывах на белае палотнішча. Імёны пісала пасярэдзіне чырвонай фарбай.

Атрымаўся бел-чырвона-белы сьцяг, распавядае Беларуская рада культуры.

Марыя ўзгадала ўсіх, хто зьведаў у Беларусі перасьлед па палітычных матывах, пачынаючы з 1996 году.

«Калі я пісала імёны, то дзівілася, колькі семʼяў затрымана. Часта бачыла ў сьпісе сыноў і бацькоў, або мужа і жонку, браты былі. Ад гэтага сьціскалася сэрца», — распавяла Марыя.

Марыю Грыц затрымлівалі падчас мірных пратэстаў. З прычынаў бясьпекі яны была вымушаная выехаць у Кіеў. Расказвае, што пасьля пераезду перастала атрымліваць лісты ад палітвязьняў: «Таму пастаралася хоць так перадаць ім праменьчык падтрымкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG