За першыя суткі пасьля выпуску фільм Юрыя Дудзя «Як жыць, калі пазбаўляюць Радзімы» паглядзелі звыш 3 мільёнаў чалавек.
«Падарожнічаючы па сьвеце, мы рэгулярна сустракалі беларусаў, якія пазбавіліся радзімы — і іх гісторыі праціналі наскрозь. Прычым гэта далёка ня толькі творчая моладзь, якую прынята лічыць рухавіком пратэстаў. Сярод іх — інжынэры, вайскоўцы, работнікі лякарняў і паліклінік, пэнсіянэры».
Па словах Дудзя, здымачная каманда паставіла перад сабой дзьве асноўныя мэты: дасьледаваць, як гэта, пакінуць свой дом; ці могуць рэпрэсіі ў Расеі дасягнуць таго ж узроўню, як у Беларусі?
Пасьля пратэстаў 2020-2021 гадоў тысячы беларусаў пакінулі родны дом праз крымінальны перасьлед ці патэнцыйны арышт. Дакладную лічбу эмігрантаў ня ведае ніхто.