Фільм ідзе амаль тры гадзіны. Героямі сталі журналісты Мікіта Мелказёраў і Руслан Кулевіч, распрацоўнік праекту «Голос» Павал Лібер, аналітык Сяргей Чалы, людзі розных прафэсій і ўзростаў, якія ўцяклі ад крымінальнага перасьледу.
«2021-ы быў абвешчаны ў Беларусі годам вялікай помсты. За гэты час там прымусова саджалі самалёт, выносілі неймаверныя прысуды канкурэнтам Лукашэнкі на выбарах; адпраўлялі ў турму за камэнтары ў інтэрнэце; увялі практыку прымусовых публічных прабачэньняў.
У выніку за апошнія гады краіну пакінула вялізная колькасьць людзей. Дакладнай статыстыкі не існуе, але, паводле некаторых ацэнак, гаворка пра 200 000 тысяч чалавек — гэта як калі б з Расеі выехалі 3 мільёны», — гаворыць у прадмове да фільма Юрый Дудзь.