Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар NATO пісьмова адхіліў патрабаваньне Расеі аб непрыняцьці Ўкраіны ў алянс


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг адпрэчыў патрабаваньне Расеі аб гарантыях непрыняцьця Украіны ў склад альянсу.

«Мы ня пойдзем на кампрамісы па асноўных прынцыпах. Гэта датычыць і права якой-небудзь краіны на прыём у склад NATO», — сказаў ён 26 студзеня пасьля перадачы амбасадару Расеі ў Брусэлі пісьмовага адказу альянсу на патрабаваньні Расеі аб «гарантыях бясьпекі».

Адначасова Столтэнбэрг падкрэсьліў гатоўнасьць выслухаць асьцярогі Расеі ў сфэры бясьпекі. Ён заклікаў Крэмль зноў адкрыць прадстаўніцтвы NATO і Расеі ў Брусэлі і Маскве.

Раней 26 студзеня адказ на патрабаваньні Расеі наконт «гарантый бясьпекі» перадаў МЗС Расеі амбасадар ЗША ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG