Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі акадэмік заявіў, што «Омікрон» ня стане выхадам з пандэміі COVID-19


Аляксандар Гінцбург
Аляксандар Гінцбург

На думку Аляксандра Гінцбурга, верагоднасьць зьяўленьня больш небясьпечнай мутацыі можна прадухіліць толькі вакцынацыяй 75-80% насельніцтва за паўгода.

Паводле дырэктара цэнтру імя Гамалеі, акадэміка РАН Аляксандра Гінцбурга, шырокае распаўсюджваньне штаму «Омікрон» спараджае высокую верагоднасьць зьяўленьня больш небясьпечнай мутацыі COVID-19, перадае Інтэрфакс.

«Не, ён нам не дапаможа выйсьці з пандэміі па той простай прычыне, што чым больш ён размнажаецца і чым часьцей ён перадаецца, тым з большай верагоднасьцю могуць узьнікнуць новыя штамы», — сказаў Гінцбург, адказваючы на пытаньне, ці зможа «Омікрон» дапамагчы чалавецтву выйсьці з пандэміі, улічваючы тэмпы прыросту інфікаванасьці насельніцтва.

«Для таго, каб гэтага не адбывалася, трэба за паўгода — ізноў, у соты раз паўтараю і ўсім надакучыў, але тым ня менш — усю краіну, 75-80% накрыць вакцынай „Спутнік“, якая на дадзены момант абараняе», — адзначыў навуковец.

Ён растлумачыў, што ў адваротным выпадку нельга гарантаваць, што ня зьявіцца новы, больш небясьпечны штам.

На думку акадэміка, пакуль ахоп вакцынацыяй недастатковы. Паводле стану на 21 студзеня ўзровень калектыўнага імунітэту ў Расіі складаў 64,4%.

Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя РБ на 21 студзеня, поўны курс вакцынацыі прайшлі 45,8% насельніцтва Беларусі.

  • Штам «амікрон» цяпер зьяўляецца дамінантным варыянтам COVID-19, паведамляе сайт Гарвардзкай мэдычнайшколы. Як піша zerkalo. io, пэўную небясьпеку «Омікрону» экспэрты бачаць у больш спакойным стаўленьні да новага штаму з прычыны мяккага цячэньня хваробы — бурлівы рост захворваньняў усё роўна можа прывесьці да высокай колькасьці шпіталізацый і празьмернай нагрузцы на сыстэму аховы здароўя. САЗ адзначыла здольнасьць штаму аказваць уплыў на глябальную санітарна-эпідэміялягічную сытуацыю, аднёсшы «Омікрон» да «варыянту, які выклікае занепакоенасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG