Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ зарэгістравала рэкордную колькасьць заражэньняў каранавірусам у сьвеце за дзень


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амаль 3 400 000 заражэньняў на каранавірус зарэгістравана ў сьвеце за апошні дзень, што зьяўляецца самым высокім сутачным паказчыкам за ўвесь час пандэміі COVID-19.

Упершыню колькасьць выяўленых за 24 гадзіны выпадкаў перавысіла 3 млн чалавек, сьведчаць дадзеныя Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ).

За мінулыя суткі каранавірусам заразіліся 3 395 785 чалавек, памерлі — 7735 чалавек. Агульная колькасьць тых, хто заразіўся, перавысіла 312 млн, усяго з пачатку пандэміі ахвярамі COVID-19 сталі больш за 5,5 млн чалавек.

Статыстыка САЗ улічвае толькі афіцыйна пацьверджаныя зьвесткі аб заражэньнях і сьмерцях, якія падаюць дзяржавы. Больш за ўсё пацьверджаных выпадкаў заражэньня зарэгістравана ў ЗША, Індыі, Бразыліі, Вялікай Брытаніі і Францыі.

У сьвеце актыўна распаўсюджваецца омікрон-штам, знойдзены ў Паўднёвай Афрыцы ў лістападзе 2021 году. Яго ўжо выявілі больш як у 100 краінах сьвету, у некалькіх зь іх штам стаў дамінантным. Прычына ў высокай заразнасьці «Омікрону» ў параўнаньні з іншымі варыянтамі каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG