Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чупрыс: Сумяшчаць прэзыдэнцтва і старшынства ў Народным сходзе зможа толькі Лукашэнка


Вольга Чупрыс, архіўнае фота
Вольга Чупрыс, архіўнае фота

Сумяшчэньне пасад прэзыдэнта Беларусі і старшыні Ўсебеларускага народнага сходу будзе магчыма толькі для Аляксандра Лукашэнкі, расказала на тэлеканале «Беларусь 1» намесьніца кіраўніка прэыздэнцкай Адміністрацыі Вольга Чупрыс.

Паводле яе, калі раней абмяркоўвалася гэтае пытаньне, было некалькі варыянтаў вырашэньня, але адназначнага не было. Яна нагадала, што Лукашэнка гаварыў аб тым, што сумяшчэньня паўнамоцтваў быць не павінна. Але на нарадзе па праекце Канстытуцыі было вырашана, што «трэба даць магчымасьць Усебеларускаму народнаму збору зьвярнуцца з прапановай да прэзыдэнта заняць пасаду старшыні сходу. І калі, у сваю чаргу, прэзыдэнт палічыць магчымым заняць гэтую пасаду адначасова з пасадай прэзыдэнта, то такая камбінацыя сумяшчэньня пасад магчымая», – сказала Чупрыс.

«Але гэта тычыцца толькі дзейнага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і тычыцца пераходнага пэрыяду, калі нам неабходна прадугледзець дадатковыя страховачныя тросы. Калі нам неабходна выбудоўваць усю сыстэму. І вось тут якраз дапамога прэзыдэнта можа аказацца неабходнай. Вось чаму, уласна, і была такая дастаткова сур'ёзная палеміка ці дыскусія», – патлумачыла яна.

Пытаньне сумяшчэньня пасадаў абмяркоўвалася на нарадзе па праекце Канстытуцыі 18 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG