Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сказаў пра два шляхі канстытуцыйнага працэсу ў Беларусі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што сытуацыя з новай Канстытуцыяй краіны можа пайсьці дзьвюма дарогамі.

У Менску падводзяць вынікі абмеркаваньня новай Канстытуцыі, якое дзяржаўнае агенцтва БелТА назвала «ўсенародным». 18 студзеня пра абмеркаваньне выказаўся Аляксандар Лукашэнка.

«Далей два варыянты: ці народ прымае зьмены да гэтай Канстытуцыі і ў нас зьяўляецца абноўленая Канстытуцыя, ці ён адхіляе гэтыя прапановы і ў нас застаецца старая Канстытуцыя. У гэтым увесь адказ на пытаньне, каму гэта выгадна і каму гэта трэба».

Таксама Лукашэнка заявіў, што яму канстытуцыйны працэс «абсалютна не патрэбен», бо ён нібыта ня мае вольнага часу.

Ён спадзяецца, што Канстытуцыя мае мець стабільны характар, таму яе «ня трэба перанасычаць дэталямі».

Пры гэтым ён сказаў як пра пастаўленую перад уладай задачу:

«Засталося асноўнае — прыняць Канстытуцыю, зьмяніць законы, прывесьці ў адпаведнасьць з Канстытуцыяй. Гэта мы зробім, гэта не праблема».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG