Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім клюбе распылілі пярцовы газ, некаторыя ўдзельнікі вечарыны ня здолелі самастойна пакінуць памяшканьне


Начны клюб, ілюстрацыйнае фота
Начны клюб, ілюстрацыйнае фота

Людзям аказвалі дапамогу звонку. Акрамя хуткай дапамогі, прыехалі ратавальнікі і міліцыянты.

У клюбе Crazy Horse на Партызанскім праспэкце ў Менску 16 студзеня праходзіла вечарынка «Fire Store». Яна стартавала а 16:00 і павінна была скончыцца ў 22:00. Але, як паведамілі «Нашай ніве» відавочцы, недзе каля паловы на 9-ю ў натоўпе распылілі пярцовы балёнчык і запалілі дымавую шашку.

На забаўляльнай вечарыне, паводле ацэнак удзельнікаў, было некалькі соцень удзельнікаў. Некаторым хлопцам і дзяўчатам было кепска, іх выносілі на руках. Прыехалі міліцыя, хуткая дапамога і ратавальнікі.

«Была звычайная тусоўка ў клюбе для падлеткаў 15-16 гадоў. І пасярод натоўпу нейкі малады чалавек стаў распыляць пярцовы балёнчык на людзей. Усім стала дрэнна, памяшканьне напоўнілася газам. Арганізатар сказаў, каб мы выходзілі на вуліцу і нічога з сабой ня бралі. Адтуль вынесьлі 7 чалавек дакладна. Яны страцілі прытомнасьць», — расказаў відавочца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG