Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух жлобінцаў асудзілі да 2,5 гадоў калёніі за пратэсты


Суд Жлобінскага раёну
Суд Жлобінскага раёну

Судзьдзя Яўген Ерафееў вынес абвінаваўчы прысуд двум удзельнікаў акцый пратэсту ў горадзе на поўдні Беларусі.

Cуд Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці вынес прысуды яшчэ двум удзельнікам пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) па 2,5 года пазбаўленьня волі атрымалі Іван Гаўрылаў і Аляксей Дудко.

Згодна з вэрсіяй сьледзтва, абодва бралі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня 2020 году, «на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеяньні не рэагавалі, выкрыквалі лёзунгі, груба парушалі грамадзкі парадак і заміналі працы грамадзкага транспарту і грамадзкіх устаноў».

Праваабаронцы адзначаюць, што за тыя падзеі Дудко пакаралі ў адміністрацыйным парадку 8 лістапада 2020 году, а ўвогуле за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году ў Жлобіне да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі больш за 20 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG