«Цяпер з апаратам наладжана стабільная сувязь, усе яго бартавыя сыстэмы працуюць у штатным рэжыме. «Зьвесткі, атрыманыя праз „Січ-2-30“, дапамогуць украінскім фэрмэрам, картографам, а таксама ў сфэрах лясной і воднай гаспадаркі, бясьпекі і абароны, маніторынгу надзвычайных сытуацый і стыхійных бедзтваў», — напісаў Зяленскі ў тэлеграме ўвечары 13 студзеня.
Акрамя таго, паводле яго, спадарожнік будзе інтэграваны ў праграму Эўразьвязу па назіраньні за Зямлёй Copernicus.
Кампанія Ілана Маска Space X 13 студзеня запусьціла ракету SpaseX Falcon 9 з украінскім спадарожнікам «Січ 2-30», паведамляе дзяржаўнае канструктарскае бюро «Паўднёвае» у Дняпры, якое выступіла распрацоўшчыкам і вытворцам спадарожніка. Запуск адбыўся 13 студзеня ў 17:25 па кіеўскім часе з мыса Канавэрал у штаце Флёрыда (ЗША).
Дзякуючы спадарожніку можна будзе атрымліваць лічбавыя здымкі паверхні Зямлі і сачыць за магнітасфэрай плянэты.
Начальнік упраўленьня інфармацыі і сувязі КБ «Паўднёвае» Сяргей Палуян расказаў, што гаворка ідзе ня толькі аб запуску спадарожніка, але і аб больш шырокай задачы — сыстэме дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі, якая ўключае наземныя і арбітальныя кампанэнты. Наземны кампанэнт гатовы — у Дунаеўцах Хмяльніцкай вобласьці, арбітальны цяпер працуе.
Украіна пазбавілася цэнтру кіраваньня паветраным рухам у крымскай Эўпаторыі ў 2014 годзе пасьля анэксіі Крыму, і цяпер гэтая сыстэма будзе адноўлена.
Гэта першая касьмічны апарат, выпушчаны Ўкраінай за апошнія 10 гадоў.