Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША накіравалі ў космас тэлескоп, які будзе вывучаць іншыя плянэты на прыдатнасьць для жыцьця людзей


Тэлескоп James Webb
Тэлескоп James Webb

Тэлескоп James Webb, які амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA адправіла ў космас з палігона Куру ў францускай Гвіяне, стваралі больш за 30 гадоў. Апарат каштаваў 10 мільярдаў даляраў.

Тэлескоп James Webb будзе дасьледаваць космас у інфрачырвоным і аптычным дыяпазоне, што дазволіць даведацца шмат новага аб эвалюцыі галяктык. Акрамя таго, «Джэймс Уэб» будзе дасьледаваць атмасфэры далёкіх плянэт, гэта дапаможа вучоным зразумець, ці прыдатныя яны для жыцьця.

На працягу чатырох тыдняў тэлескоп будзе рухацца да так званага га пункту Лягранжа, якая знаходзіцца за паўтара мільёна кілямэтраў ад Зямлі. Затым цягам некалькіх месяцаў ён будзе праходзіць этапы калібраваньня прыбораў, а першыя здымкі атрымае прыкладна праз паўтара года пасьля запуску.

Над стварэньнем тэлескопа працавалі больш за 30 гадоў. Апарат каштаваў NASA 10 мільярдаў даляраў. Гэта ў 20 разоў болей за разьліковы кошт.

Названы гэты тэлескоп у гонар кіраўніка месячнай праграмы «Апалён». «Джэймс Уэб» заменіць свайго папярэдніка, тэлескоп «Хабл». Новы апарат павінны былі адправіць у космас яшчэ ў 2007 годзе, але гэтыя тэрміны неаднаразова мяняліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG