Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя і Швэцыя могуць разьлічваць на хуткае ўступленьне ў NATO — Столтэнбэрг


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

Фінляндыя і Швэцыя могуць разьлічваць на хуткае ўступленьне ў NATO ў выпадку падачы заяўкі на сяброўства, заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг на прэсавай канфэрэнцыі 13 студзеня.

Паводле яго слоў, Фінляндыя і Швэцыя — блізкія партнэры NATO, якія адпавядаюць яго стандартам, і гэтыя краіны праводзяць сумесныя вучэньні і трэніроўкі.

«Паводле ўсіх чыньнікаў яны вельмі блізкія да NATO... У гэтым кантэксьце гэты працэс можа адбыцца вельмі хутка, калі яны вырашаць падаць заяўку», — сказаў Столтэнбэрг, адказваючы на пытаньне журналіста.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, Брусэль, 16 сьнежня 2021
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, Брусэль, 16 сьнежня 2021

Ён дадаў, што гэта павінна быць палітычным рашэньнем гэтых краінаў і 30 краінаў-чальцоў NATO. «Пры наяўнасьці палітычнай волі працэс далучэньня можа адбыцца вельмі хутка, таму што мы ўжо вельмі блізкія да іх», — сказаў ён.

У навагодніх зваротах да грамадзян прэзыдэнт Фінляндыі Саулі Нііністэ і прэм’ер-міністарка Санна Марын заявілі, што Фінляндыя пакідае за сабой права ў любы момант зьвярнуцца ў NATO аб далучэньні да вайскова-палітычнага альянсу. Гэтыя заявы прагучалі на фоне расейскіх патрабаваньняў, каб NATO дала Расеі гарантыі непашырэньня альянсу.

Міністар абароны Швэцыі Петэр Гультквіст нядаўна заявіў, што патрабаваньні Расеі становяць пагрозу для бясьпекі ў Эўропе, і дадаў, што швэдзкая армія будзе працягваць супрацоўнічаць з NATO.

Раней міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што ўступленьне Фінляндыі і Швэцыі ў NATO будзе мець сурʼёзныя ваенна-палітычныя наступствы, якія запатрабуюць адэкватнай рэакцыі з боку Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG