Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: выпусьцілі Ігара Пражэньнікава, затрыманага на маршы пратэсту. ВІДЭА


Марш вызваленьня палітвязьняў, на якім затрымалі Ігара Пражэньнікава. Менск, 4 кастрычніка 2020
Марш вызваленьня палітвязьняў, на якім затрымалі Ігара Пражэньнікава. Менск, 4 кастрычніка 2020

На 12 студзеня ў Беларусі палітвязьнямі прызнаныя 982 чалавекі.

13 студзеня родныя на выхадзе з турмы ў Бабруйску сустракалі палітвязьня Ігара Пражэньнікава, якога пакаралі за ўдзел у «Маршы вызваленьня палітвязьняў» 4 кастрычніка 2020 году.

21-гадовага Ігара Пражэньнікава затрымалі 4 кастрычніка 2020 году.

17 лютага судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Юлія Чыж абвінаваціла хлопца ў тым, што ён на «Маршы вызваленьня палітвязьняў» блякаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камэры відэаназіраньня каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Менгарвыканкаму, чым прыпыніў працу гэтых установаў, а таксама блякаваў рух на завулку Акрэсьціна. Ігару прысудзілі 1,5 года калёніі агульнага рэжыму – роўна столькі прасіла і пракурорка. Пакараньне палітзьняволены адбываў у бабруйскай папраўчай калёніі №2.

Суд над палітвязьнем Ігарам Пражэньнікавым
Суд над палітвязьнем Ігарам Пражэньнікавым

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG