Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася магчымасьць рабіць грашовыя пераводы ў менскае СІЗА-1 праз інтэрнэт-банкінг


СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску
СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску

Раней у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску пераводы дасылаць можна было толькі з пошты.

Цяпер дапамагаць вязьням стала прасьцей, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

На атрыманыя грошы вязьні змогуць замовіць у турэмнай краме прадукты харчаваньня, прадметы першай неабходнасьці, ежу, канвэрты, паперу і іншыя неабходныя рэчы.

Рэквізыты для пераводаў на «Валадарку»:

IBAN: BY52BAPB36429197000200000000
BIC: BAPBBY2X
УНП: 100744291

Дадаткова трэба будзе пазначыць адрас утрыманьня зьняволенага(-ай) — СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2; яго/яе імя і прозьвішча; вашыя імя і прозьвішча; суму, якую жадаеце перавесьці. Паводле «Вясны», грошы вязьням даходзяць на працягу некалькіх сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG