Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аналітыкі CIT паведамілі аб перакіданьні вайскоўцаў і тэхнікі з Сібіры і Далёкага Ўсходу на захад Расеі


Фота: Conflict Intelligence Team, перакіданьне вайскоўцаў і тэхнікі на захад Расеі
Фота: Conflict Intelligence Team, перакіданьне вайскоўцаў і тэхнікі на захад Расеі

Расьсьледвальная група Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла пра перакіданьне расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі з Сібіры і Далёкага Ўсходу ў заходнія рэгіёны Расеі. Аналітыкі мяркуюць, што «тэхніка далучыцца да сілаў, сканцэнтраваных у Крыме і ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай».

Як адзначаецца ў тэлеграм-канале CIT, аналітыкі групы знайшлі ў сацыяльных сетках «мноства відэа, дзе вайсковая тэхніка — на аўтадарогах, у працэсе пагрузкі на чыгуначныя плятформы і на эшалёнах, якія рухаюцца на захад». У CIT устанавілі, што большасьць запісаў зробленыя ва Ўсходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, у тым ліку ў Бураціі і Прыморскім краі.

Па словах расьсьледавальнікаў, у апошнія некалькі дзён колькасьць відэа зь перакіданьнем вайсковай тэхнікі на захад Расеі значна ўзрасла. На кадрах спэцыялісты знайшлі вайсковыя грузавікі, аўтазапраўшчыкі, танкі, баявыя машыны пяхоты, рэактыўныя сыстэмы залпавага агню «Град» і «Ураган». Як мяркуецца, вайскоўцы перавозяць таксама зэнітны ракетны комплекс «Тор» або зэнітную самаходную ўстаноўку «Шылка».

Спэцыялісты CIT адзначаюць, што разам з тэхнікай у пасажырскіх і таварных вагонах едуць і вайскоўцы, аднак дакладную іх колькасьць устанавіць пакуль не ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG