Як паведаміла выданьне Sport24, у менскім «Дынама» ў 2/3 складу зьявіліся сымптомы каранавіруснай інфэкцыі. Цяпер у клюбе чакаюць вынікаў ПЦР-тэстаў.
«Зубры» папрасілі перанесьці чатыры матчы — супраць «Северсталі» (17 студзеня), «Віцязя» (19 студзеня), «Сочы» (21 студзеня) і рыскага «Дынама» (23 студзеня).
Раней КХЛ ужо адмяняла матчы «Аўтамабіліста», «Салавата Юлаева», ЦСКА, рыскага «Дынама» і «Тарпэда».