Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Ціханоўскай прадставіў праект рэформы выбарчага заканадаўства і арганізаваў дыскусію экспэртаў


Выбары ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Выбары ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Пры правядзеньні свабодных выбараў у пераходны пэрыяд, на думку Офісу Ціханоўскай, неабходна забясьпечыць максымальную аўтаномію выбарчых камісій.

Аўтары праекту прапануюць прызначаць частку сяброў Цэнтральнай выбарчай камісіі парлямэнтам са сьпісаў кандыдатаў, прадстаўленых недзяржаўнымі і непалітычнымі ўстановамі і аб’яднаньнямі, якія «карыстаюцца грамадзкім даверам (напрыклад, па тры сябры са сьпісаў Акадэміі навук, аб’яднаньня натарыюсаў, аб’яднаньня адвакатаў або юрыстаў, рады рэктараў)».

Сябры Цэнтравыбаркаму павінны карыстацца гарантыямі незалежнасьці і нязьменнасьці «як мінімум у той жа ступені, што і судзьдзі Канстытуцыйнага суду», а іх тэрмін паўнамоцтваў можа доўжыцца ня менш за адзін выбарчы цыкль.

Прапануецца, каб Цэнтравыбаркам на конкурснай аснове фармаваў у кожнай вобласьці краіны рэестар кадраў, якія б праходзілі падрыхтоўку для работы ў камісіях сярэдняга зьвяна.

«Абавязковая здача экзамэну і пэрыядычнае павышэньне кваліфікацыі. Павінна быць прадугледжана ўзнагароджаньне за праходжаньне навучаньня і працу ў камісіях. Стварэньне такога рэестру можа заняць да аднаго году», — гаворыцца ў праекце.

Участковыя камісіі, на думку аўтараў тэксту, павінны фармавацца зь ліку ахвотнікаў, якія будуць здаваць тэст на веданьне выбарчых працэдур. Для правядзеньня мясцовых выбараў мусяць быць сфармаваны абласныя і раённыя выбарчыя камісіі, чыя роля будзе абмежавана падвядзеньнем вынікаў выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў адпаведных тэрыторый.

Праект зьмяшчае прапановы, якія тычацца абароны выбарчай сыстэмы ад частых зьменаў, ролі палітычных партый і аб’яднаньняў у выбарчым працэсе, рэгістрацыі выбарнікаў і кандыдатаў, забесьпячэньня канкурэнцыі падчас выбарчых кампаній, фінансаваньня выбараў і рэфэрэндумаў, працы СМІ ў электаральны пэрыяд, разгляду скаргаў, гарантый празрыстасьці выбарчага працэсу і свабоды назіральнікаў.

Дыскусія экспэртаў разьлічаная на два дні

Офіс Ціханоўскай з 16.00 11 студзеня ладзіць двухдзённы сэмінар пра будучыню рэгуляваньня выбараў у Беларусі (яго можна паглядзець па спасылцы).

Поўная праграма сэмінару апублікаваная на сайце Ціханоўскай, сам сэмінар працягнецца два дні. У ім бяруць удзел прадстаўнікі Офісу Ціханоўскай, НАУ, Каардынацыйнай рады, «Сумленных людзей», «Зубра», «Голаса», беларускія і замежныя экспэрты па выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG