Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта не праплачаныя, гэта ідэйныя дурні». «Кібэрпартызаны» апублікавалі размову сілавікоў пра Новую Баравую


Раён Новай Баравой у Менску, сьнежань 2021 году
Раён Новай Баравой у Менску, сьнежань 2021 году

«Кібэрпартызаны» апублікавалі чарговую тэлефонную размову паміж сілавікамі, як ціснуць на пратэстоўцаў з Новай Баравой у Менску.

Як сьцьвярджаюць кібэрпартызаны, на запісе чуваць галасы намесьніка начальніка менскага РАУС Сяргея У. і першага намесьніка начальніка ЎУС Менаблвыканкаму Віталя К. Паводле іхнай інфармацыі, гутарка адбылася 3 верасьня 2020 году.

«Па-першае, гэта ж ідэйныя, не праплачаныя. Гэта рэальна ідэйныя дурні, якія думаюць, што яны так на нешта паўплываюць», — разважае адзін зь сілавікоў аб пратэстоўцах.

Сілавікі абмяркоўваюць, зь якога боку націснуць на ўдзельнікаў мірных акцый, задаюцца пытаньнем, ці тыя зарабляюць грошы на працы сумленна.

— Там жа палова айцішнікаў, увогуле дома сядзяць, нікуды не ходзяць, у кампутары, — кажа адзін з суразмоўцаў.

— А ці можам мы неяк высьветліць іхняе маёмаснае становішча? Адкуль яны, бл***, багатыя, зажэрліся, бл***? Падпольныя здымкі ў непрыстойных позах, бл***, і ўсё астатняе? — прапануе варыянт іншы.

Адзін зь сілавікоў скардзіцца, што гэта вялікі аб’ём працы для іх.

«Трэба, вядома, стварыць плян, як мы будзем дзейнічаць. Адным, бл***, толькі капытнай працай, бл***... Мы будзем брахаць на гэта, яны буду брахаць на нас», — чуваць такія разважаньні падчас гутаркі.

Сілавікі адзначаюць таксама, што сярод пратэстоўцаў няма лідэра.

«Трэба іх паздымаць, а далей пачынаць іх, бл***, парафініць... За кошт чаго ўсё іхняе гэтае багацьце, бл***?», — выкзавае ідэю суразмоўца.

Сярод варыянтаў узьдзеяньня прапанавалі таксама адключэньне інтэрнэту ў раёне, прыцягненьне падатковай інспэкцыі, збор любога кампрамату, у тым ліку праз сваякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG