Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэрпартызаны» здабылі матэрыялы праслухоўваньня турэмных камэраў


Былыя зьняволеныя ў справе PandaDoc Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка
Былыя зьняволеныя ў справе PandaDoc Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка

Ініцыятыва рэвалюцыйных хакераў прадставіла доказы, што камэры ў многіх беларускіх ізалятарах маюць «вушы». Тэхнічныя прыстасаваньні дапамагаюць міліцэйскім агентам, засланым у камэру, фіксаваць інфармацыю пасьля правакаваньня людзей на адкрыты дыялёг.

У многіх турэмных камэрах у Беларусі ўстаноўлены мікрафоны. Туды зьмяшчаюць людзей, ад якіх хочуць атрымаць прызнаньне або даведацца іншую каштоўную інфармацыю. Да іх падсылаюць «засланага казачка», які ўціраецца ў давер, паведамляюць «Кібэрпартызаны».

«Цяпер запісы з турэмных камэр у руках руху „Супраціў“. На праслушцы стаяць ІЧУ Акрэсьціна, СІЗА-1, ЦІП, Смалявічы, Салігорск, Маладэчна, Барысаў, Слуцак, Пухавічы, Жодзіна-8, Мядзел, Стоўпцы, Капыль, ІЧУ Сельск і іншыя ўстановы. Мы выкарыстоўваем атрыманыя дадзеныя, каб выкрываць „казачкоў“ і схемы іх працы».

У якасьці доказу «Кібэрпартызаны» прымацавалі ўрыўкі запісаў праслухоўваньня затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc, дзе яны прызнаюцца, што ніякага злачынства не зьдзяйсьнялі, і іх проста рэпрэсуюць. А таксама запісы людзей, якія сьпяваюць, і турма іх не зламала.

Раней пра тое, што ягоныя размовы ў камэры слухалі, казаў палітвязень, галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG