Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка і бізнэс-аналітыка EPAM Дзяніса Насуру прызналі палітвязьнямі


Андрэй Кузьнечык
Андрэй Кузьнечык

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі адразу 16 чалавек у Беларусі, сярод іх — журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, бізнэс-аналітык ЕРАМ Дзяніс Насура і шэраг айцішнікаў.

Усяго ў Беларусі на 11 студзеня 978 палітычных зьняволеных.

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі:

  • журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка,
  • вядучага бізнэс-аналітыка EPAM Дзяніса Насуру,
  • спэцыялістку ў працы з кліентамі А1 Сьвятлану Каленчыц,
  • Мікіту Дзьмітрыева,
  • Фёдара Жэжэлева,
  • Антона Лучкіна,
  • Аляксандра Гашко,
  • намесьніцу дырэктара гімназіі №42 Менску Сьвятлану Хромаву і ейную дачку Яну Хромаву,
  • Сяргея Батуру,
  • дызайнэрку Vizor Games Галіну Семечку,
  • Антона Драздоўскага,
  • жыхара Жлобіна Кірыла Малышэнку,
  • Яўгена Асіпчыка,
  • актывістку Алену Лазарчык, у якой летась забіралі ў прытулак дзіця,
  • і Матвея Гаўрыленку.

Журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка затрымалі летась 25 лістапада, у ягонай кватэры правялі ператрус, забралі тэхніку і іншыя рэчы. Сілавікі на некалькі хвілін атрымалі доступ да тэлеграм-каналу Радыё Свабода. Двойчы Кузьнечыка каралі адміністрацыйным арыштам, а потым завялі на яго крымінальную справу, артыкул якой невядомы.

Вядучага бізнэс-аналітыка EPAM Дзяніса Насуру затрымалі летась 1 сьнежня. Спачатку ён адбыў адміністрацыйны арышт, потым стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу за «арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG